1947

У г. Мінску было створана Заходняе аэрагеадэзічнае прадпрыемства, якое ўзначаліў Міхаіл Міхайлавіч Разанаў (1947-1950).

1948

Ствараецца першы тапаграфічны атрад.

1950

Прадпрыемства ўзначаліў Канстанцін Пятровіч Лазовік (1950-1969).

1952

Пачынаецца сістэматычная аэрафотаздымка тэрыторыі Беларусі для выканання тапографа-геадэзічных і картаграфічных работ па замкнёным цыкле.

1958

Здадзены ў эксплуатацыю новы вытворчы будынак па вуліцы Варвашэні 10/12 (цяпер прасп. Машэрава 10/12).

1961

Спецыялісты прадпрыемства пачалі аказваць дапамогу ў картаграфаванні тэрыторый краін, якія сталі на шлях развіцця ў Азіі, Афрыцы і Лацінскай Амерыцы.

1962

Заходняе аэрагеадэзічнае прадпрыемства перайменавана ў Прадпрыемства № 5.

1969

Прадпрыемства № 5 ўзначаліў Георгій Станіслававіч Таразевіч (1969-1972).

1972

Прадпрыемства № 5 ўзначаліў Аляксандр Аляксандравіч Дражнюк (1972-1986). Пад яго кіраўніцтвам прадпрыемства стала адным з вядучых у галіне.

1979

Завершана будаўніцтва новага вытворчага будынка па вул. Варвашэні 17 (цяпер прасп. Машэрава, 17), у якім прадпрыемства размяшчаецца і ў цяперашні час.

1987

Прадпрыемства № 5 узначаліў Мікалай Дзмітрыевіч Аўраменка (1987-1993, 1995-2001).

1990

Прадпрыемству № 5 вярнулі старую назву – Заходняе аэрагеадэзічнае прадпрыемства.

1992

Прадпрыемства перайменавана ў Беларускае картографа-геадэзічнае прадпрыемства.

1993

Прадпрыемства ўзначаліў Мікалай Уладзіміравіч Яраш (1993-1995).

1995

Прадпрыемства перайменавана ў Беларускае картографа-геадэзічнае аб'яднанне “Белгеадэзія”.

2001

Прадпрыемства ўзначаліў Хрусталёў Уладзімір Васільевіч (2001-2013), а з 18 красавіка прадпрыемства перайменавана ў Тапографа-геадэзічнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Белгеадэзія”.

2013

Прадпрыемства ўзначаліў Алег Мікалаевіч Баліцкі (2013-2017).

2014

Да прадпрыемства далучана ўстанова “Дзяржаўны цэнтр картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь”.

2016

У склад прадпрыемства ўвайшло УП “Белаэракосмагеадэзія”.

2017

З 2 лютага 2017 г. прадпрыемства ўзначаліў Сяргей Аляксандравіч Забагонскі.