РЭЖЫМ РЭАЛЬНАГА ЧАСУ (RTK)

RTK (Real Time Kinematic) — паслуга, якая дазваляе карыстальнікам атрымліваць папраўкі да вымярэнняў і ўстанаўліваць месцазнаходжанне з сантыметровай дакладнасцю ў рэжыме рэальнага часу з дапамогай GNSS прыёмніка і сеткі ПДП ССДП. Паслуга даступная для любога спажыўца, які мае GNSS прыёмнік з магчымасцю прыняцця RTK папраўкі праз GSM/GPRS падключэнне аператара мабільнай сувязі або па іншых каналах сувязі, якія забяспечваюць доступ да сеціва Інтэрнэт.

RTK-папраўкі фарміруюцца праграмным забеспячэннем Leica GNSS Spider і могуць забяспечвацца наступнымі спосабамі:

Virtual Reference Station (VRS) – віртуальная базавая станцыя;

Flachen-Korrektur-Parameter (FKP) – метад плошчавых паправак;

Master-Auxiliary corrections (MAX) – грунтуецца на канцэпцыі МАС (Master Auxiliary Concept);

Індывідуальныя MAX (I-MAX).

RTK папраўкі перадаюцца ў выглядзе стандартызаваных паведамленняў у розных фарматах: RTCM v2.x, v3.x, Leica, Leica 4G, CMR, CMR+, NMEA і г. д. Перадача інфармацыі забяспечваецца па пратаколе NTRIP (Networked Transport of RTCM via Internet Protocol).

 

 

Пазіцыянаванне ў рэжыме рэальнага часу (RTK)

 

Прынцып працы прадукту BelarusVRS (крок за крокам):

1. Абсталяванне сеткі ПДП бесперапынна прымае сігналы розных глабальных навігацыйных спадарожнікавых сістэм (ГНСС) з інтэрвалам запісу інфармацыі 15 с.

2. Карыстальнік уключае прыёмнік RTK (rover) .

3. Калі злучэнне ўсталявана, прыёмнік праз GPRS мадэм адпраўляе навігацыйныя каардынаты на сервер ВЦ.

4. Праграмнае забеспячэнне сеткавага RTK вылічае віртуальную базу і папраўку для прыёмніка карыстальніка адносна віртуальнай базавай станцыі. У выпадку, калі няма магчымасці сфарміраваць віртуальную базавую станцыю і пры адлегласці да ПДП складае 5 км праграмнае забеспячэнне ВЦ ССДП аўтаматычна пераключае карыстальніка на атрыманне карэкцыйных даных ад рэальнай базавай станцыі.

5. RTK-карэкцыя перадаецца на прыёмнік карыстальніка.

6. Карыстальнік пачынае працу з сантыметровай дакладнасцю.

 

         Прынцып працы прадукту NEAR

1. Абсталяванне сеткі ПДП бесперапынна прымае сігналы розных глабальных навігацыйных спадарожнікавых сістэм (ГНСС) з інтэрвалам запісу інфармацыі 15 с.

2. Карыстальнік уключае прыёмнік RTK (rover) .

3. Калі злучэнне ўсталявана, прыёмнік праз GPRS мадэм адпраўляе навігацыйныя каардынаты на сервер ВЦ.

4. Праграмнае забеспячэнне сеткавага RTK вылічае адлегласць да дзейных ПДП, выбірае для працы найбліжэйшы ПДП і папраўку для прыёмніка карыстальніка адносна дзейнай базавай станцыі.

5. RTK-карэкцыя перадаецца на прыёмнік карыстальніка.

6. Карыстальнік пачынае працу з сантыметровай дакладнасцю.

Апісанне пратаколу NTRIP

Апісанне фармату RTCM

 

РЭЖЫМ ПОСТАПРАЦОЎКІ

 

Методыку правядзення вымярэнняў карыстальнік выбірае самастойна.

Для рэалізацыі працы ў рэжыме постапрацоўкі фарміруюцца інтэрвальныя файлы вынікаў назіранняў ПДП (базавымі станцыямі) у фармаце RINEX v.2.11. Названыя даныя могуць выкарыстоўвацца карыстальнікам шляхам самастойнага адбору даных з FTP-сервера ССДП пасля заключэння дагавора і атрымання ўліковых даных для працы.

Вугал узвышэння спадарожнікаў на ПДП складае 5 градусаў.

Інтэрвал рэгістрацыі спадарожнікавых вымярэнняў (дыскрэтнасць прыёму і запісу) для рэжыму постапрацоўкі складае 15 секунд.