Все новости

Дзяржаўнае прадпрыемства “Белгеадэзія” інфармуе ўсіх карыстальнікаў і патэнцыяльных кліентаў аб дадатковых паслугах, якія прадстаўляюцца спадарожнікавай сістэмай дакладнага пазіцыянавання (ССДП РБ) з 2020 года

У цяперашні час сталі даступны дзве дадатковыя паслугі па прадастаўленні карэкцыйнай інфармацыі ССДП РБ у рэжыме рэальнага часу дэцыметровай дакладнасці (0,25-1 м) па тарыфных планах:

  •  “DGPS”;
  •  “Навігацыя DGPS”.

Спажыўцамі гэтай інфармацыі могуць быць гаспадарчыя суб'екты на тэрыторыі Беларусі, якім для працы дастатковая дэцыметровая дакладнасць вызначэння каардынат. Гэта лясная гаспадарка, навігацыя аўтамабільнага, воднага і чыгуначнага транспарту, наземная інфраструктура паветранай навігацыі (аэранавігацыйныя аб'екты, перашкоды, элементы аэрадромаў) і інш.

З тарыфамі за карыстанне ўсімі паслугамі па прадастаўленні інфармацыі сеткі ПДП ССДП РБ можна азнаёміцца, перайшоўшы па спасылцы.