Открыть карту

Навігацыйная карта Рэспублікі Беларусь (Навігацыйная карта) створана ў рамках рэалізацыі канцэпцыі Адзінай сістэмы навігацыйна-часавага забеспячэння Рэспублікі Беларусь (АС НЧЗ).

Навігацыйная карта ў цяперашні час уключае ў сябе карту Рэспублікі Беларусь маштабу 1:100 000 і карты асобных населеных пунктаў маштабу 1:10 000, сярод якіх 117 гарадоў, 83 пасёлкі гарадскога тыпу і 579 сельскіх населеных пунктаў. Колькасць населеных пунктаў, на якія створаны навігацыйныя карты, увесь час расце, а наяўная інфармацыя актуалізуецца і ўдакладняецца.

Навігацыйная карта прызначаецца для:

  • рашэння навігацыйных задач аўтамабільнага транспарту;
  • прымянення ў інфармацыйных сістэмах, геаграфічных інфармацыйных сістэмах, якія выкарыстоўваюць навігацыйныя рэсурсы АС НЧЗ; 
  • выкарыстання ў інтэлектуальных транспартных сістэмах, у сістэмах персанальнай і маніторынгавай навігацыі аўтатранспарту, у тым ліку тых, якія выкарыстоўваюць Інтэрнэт-рэсурсы;
  • інтэграцыі і аптымізацыі функцыянавання існуючых і перспектыўных сродкаў і сістэм навігацыі.

     

Склад Навігацыйнай карты

Навігацыйная карта змяшчае 3 асноўныя блокі інфармацыі:

1. Картаграфічная аснова ўяўляе сабой ператвораныя лічбавыя тапаграфічныя карты маштабу 1:10 000 і 1:100 000 і лічбавыя тапаграфічныя планы маштабу 1:10 000. Картаграфічная аснова змяшчае інфармацыю аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні, населеных пунктах, элементах рэльефу, аб'ектах гідраграфіі і раслінным покрыве, жалезных дарогах, вулічна-дарожнай сетцы і дарожных збудаваннях, кварталах і будынках населеных пунктаў.

Пераўтварэнне інфармацыі ажыццяўляецца для разгрузкі і абагульнення зместу, спрашчэння яе ўспрымання і інтэрпрэтацыі.

2. Блок навігацыйнай інфармацыі ўяўляе сабой сукупнасць даных аб адрасах капітальных будынкаў і збудаванняў, а таксама аб умовах дарожнага руху. Адрасны складнік навігацыйнай карты фарміруецца на аснове Рэестра адрасоў дзяржаўнага зямельнага кадастру Рэспублікі Беларусь.

Інфармацыя аб размяшчэнні праезных частак элементаў вулічна-дарожнай сеткі і аб асаблівасцях арганізацыі руху наземнага транспарту змяшчаецца ў пласце дарожнага (маршрутнага) графа. Геаметрыя і атрыбуты элементаў дарожнага графа ўтрымліваюць інфармацыю, неабходную для выбару аптымальнага маршруту: катэгорыю дарогі, наяўнасць і кірунак аднабаковага руху, забарону манеўру, абмежаванне максімальнай хуткасці, канструктыўныя асаблівасці, даступнасць для асобных відаў транспартных сродкаў.

3. Дадатковая інфармацыя прадстаўлена аб'ектамі першачарговага сэрвісу – аўтазаправачнымі станцыямі, аўтамабільнымі пунктамі пропуску, медыцынскімі ўстановамі і г. д.

Дадатковую інфармацыю аб прадастаўленні звестак з навігацыйнай карты можна атрымаць на старонцы паслугі.

Кантакты для кансультацыі:
Тэл.+375 17 334 81 28

+375 44 771 07 42
E-mail: navigation@belgeodesy.by
Начальнік АНіМЛТК: Стральчэнь Яўген Уладзіміравіч

Усе кантакты