Все услуги

Экспертыза тэхнічных праектаў і каштарысаў, матэрыялаў і даных


З мэтай устанаўлення адпаведнасці тэхнічных праектаў і каштарысаў, матэрыялаў і даных на выкананне геадэзічных і картаграфічных работ патрабаванням нарматыўных прававых актаў дзяржаўнае прадпрыемства “Белгеадэзія” праводзіць наступныя экспертызы:

  • тэхнічных праектаў і каштарысаў;
  • матэрыялаў і даных.

Паслуга аказваецца па пісьмовым запыце.

Парадак правядзення экспертызы тэхнічных праектаў і каштарысаў:

Юрыдычная асоба, якая склала тэхнічны праект і каштарыс на выкананне геадэзічных і картаграфічных работ, накіроўваюць для правядзення экспертызы ў адрас прадпрыемства з суправаджальным лістом першы экзэмпляр тэхнічнага праекта і каштарыса з поўным камплектам дадаткаў.
Экспертыза выконваецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Інструкцыі аб парадку правядзення экспертызы, зацвярджэння і ўзгаднення тэхнічных праектаў і каштарысаў на выкананне геадэзічных і картаграфічных работ, зацверджанай пастановай Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь ад 17.03.2009 №20.

Парадак правядзення экспертызы матэрыялаў і даных:

Юрыдычная асоба, якая выканала геадэзічныя або картаграфічныя работы, якія фінансуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага або мясцовага бюджэту, накіроўвае ў Дзяржкаммаёмасць заяўку для правядзення экспертызы.
Экспертыза выконваецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Інструкцыі аб парадку правядзення экспертызы матэрыялаў і даных, атрыманых у выніку выканання геадэзічных і картаграфічных работ дзяржаўнага, а таксама спецыяльнага прызначэння, што фінансуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага або мясцовых бюджэтаў, зацверджанай пастановай Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь ад 19.03.2009 №27.
Заяўка на правядзенне экспертызы матэрыялаў і даных.

 

Юрыдычныя асобы, якія выканалі геадэзічныя або картаграфічныя работы, што фінансуюцца за кошт уласных сродкаў, заяўку для правядзення экспертызы накіроўваюць у адрас прадпрыемства ў адвольнай форме.

Кантакты для кансультацыі:

Тэл.: +375 17 334 76 06
E-mail: opter@belgeodesy.by

Усе кантакты