Лічбавая мадэль рэльефу

Лічбавая мадэль рэльефу (ЛМР) – гэта лічбавае апісанне інфармацыі аб вышыні зямной паверхні без уліку расліннасці, будынкаў і іншых вышынных аб'ектаў, якія на ёй знаходзяцца.

ЛМР можа быць прадстаўлена ў растравым (адзнакі вышынь у вузлах рэгулярнай сеткі з утварэннем матрыцы вышынь) або вектарным фармаце (адзнакі вышынь у нерэгулярнай трохвугольнай сетцы (TIN) або сукупнасць гарызанталяў).
ЛМР можа выкарыстоўвацца для вылічэння вуглоў нахілу і экспазіцыі схілаў, аналізу бачнасці/нябачнасці, пабудавання трохмерных малюнкаў, пабудавання профіляў папярочнага сячэння, генерацыі ліній сеткі тальвегаў і водападзелаў, аўтаматызацыі аналітычнай адмыўкі рэльефу шляхам разліку адносных асветленасцей схілаў, лічбавага ортатрансфармавання і іншых вылічальных аперацый і графа-аналітычных пабудаванняў.
У Дзяржкартгеафондзе ЛМР захоўваецца, як правіла, у вектарным фармаце ў выглядзе набору гарызанталяў, які лёгка канвертуецца ў растравы фармат і назад, і пакрывае практычна ўсю тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.

Форма заяўкі на набыццё ЛМР.

Атрымаць кансультацыю

Тэл.+375 17 293 43 08
       +375 44 720 94 97 (Viber)

E-mail: geocenter@belgeodesy.by

Кіраўнік Дзяржкартгеацэнтра: Юзэфовіч Кірыл Юр'евіч


© Дзяржаўны камітэт па маёмасці РБ. 2010-2024, Дзяржаўнае прадпрыемства «Белгеадэзія»
Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies
Подробнее