Устанаўленне (аднаўленне) мяжы зямельнага ўчастка

Паслуга аказваецца па пісьмовым запыце і выконваецца прадпрыемствам у межах Мінскай вобласці і г. Мінска.
Прадпрыемствам выконваюцца работы па ўстанаўленні фіксаваных і нефіксаваных межаў зямельных участкаў, а таксама работы па аднаўленні фіксаваных межаў зямельных участкаў.
Работы па аднаўленні нефіксаванай мяжы зямельнага ўчастка, а таксама мяжы зямельнага ўчастка, устаноўленай аэрафотагеадэзічным спосабам, не ажыццяўляюцца. У дачыненні да такіх зямельных участкаў па жаданні зацікаўленай асобы выконваюцца работы па ўстанаўленні фіксаванай мяжы зямельнага ўчастка геадэзічным спосабам.

Парадак аказання паслугі

Паслугі па ўстанаўленні мяжы зямельнага ўчастка 

Работы па ўстанаўленні фіксаванай мяжы зямельнага ўчастка выконваюцца ў мэтах вызначэння геаметрычных памераў і месцазнаходжання мяжы зямельнага ўчастка і павінны забяспечваць бясспрэчнае вызначэнне мяжы зямельнага ўчастка на мясцовасці і магчымасць наступнага аднаўлення гэтай мяжы.
Работы па ўстанаўленні нефіксаванай мяжы зямельнага ўчастка выконваюцца картаметрычным спосабам з выкарыстаннем ЗІС або ортафотапланаў, а таксама генеральнага плана аб'екта будаўніцтва з інжынернымі сеткамі, якія праектуюцца, зводнага плана інжынерных сетак.
Зацікаўленая асоба (фізічная або юрыдычная асоба) звяртаецца з пісьмовай заявай у мясцовы выканаўчы камітэт, які накіроўвае выканаўцу работ даручэнне на ўстанаўленне фіксаванай або нефіксаванай мяжы зямельных участкаў.

Заяўка на выкананне работ для фізічных асоб.
Заяўка на выкананне работ для юрыдычных асоб.

 

Паслугі па аднаўленні мяжы зямельнага ўчастка 

Работы па аднаўленні фіксаванай мяжы зямельнага ўчастка выконваюцца ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам аб ахове і выкарыстанні зямель, у тым ліку пры вырашэнні зямельных спрэчак, а таксама на падставе судовых пастаноў або заяў грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб, якія з'яўляюцца праваўладальнікамі ў дачыненні да зямельных участкаў, межы якіх аднаўляюцца. 
Зацікаўленая асоба (фізічная або юрыдычная асоба) звяртаецца з пісьмовай заявай у адрас прадпрыемства для заключэння дагавора падраду на аднаўленне мяжы зямельнага ўчастка.
Да заявы ў абавязковым парадку далучаюцца копіі дакументаў, якія пацвярджаюць дзяржаўную рэгістрацыю юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка без натарыяльнага засведчання (альбо копіі дакумента, які змяшчае ідэнтыфікацыйныя звесткі аб грамадзяніне), а таксама копіі правасцвярджальных дакументаў на зямельны ўчастак.

Заяўка на выкананне работ для фізічных асоб.
Заяўка на выкананне работ для юрыдычных асоб.

Атрымаць кансультацыю

Тэл.: +375 17 334 71 41, +375 44 723 12 92
E-mail: sokolov@belgeodesy.by
Начальнік АГР №3: Сакалоў Арцём Сяргеевіч


Тэл.: +375 17 286 32 79, +375 44 771 02 22
E-mail: ozkr@geo.by
Начальнік АГР №2: Самурганаў Ясон Рыгоравіч

Час працы

Пан – чц: 08.00 – 17.00, абед: 12.00 – 12.45;

Пт: 08.00 - 15.30, абед: 12.00 - 12.30.



© Дзяржаўны камітэт па маёмасці РБ. 2010-2024, Дзяржаўнае прадпрыемства «Белгеадэзія»
Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies
Подробнее