Інфармацыйны бюлетэнь “Змены найменняў геаграфічных аб'ектаў Рэспублікі Беларусь”

Інфармацыйны бюлетэнь – пералік змен найменняў геаграфічных аб'ектаў Рэспублікі Беларусь за пэўны перыяд.

Інфармацыйны бюлетэнь “Змены найменняў геаграфічных аб'ектаў Рэспублікі Беларусь” падрыхтаваны і штогод абнаўляецца па даручэнні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь ад 17.12.2008 № 04-2-7/84.

Мэта стварэння інфармацыйнага бюлетэня – правільнае напісанне найменняў геаграфічных аб'ектаў на рускай і беларускай мовах ва ўсіх заканадаўчых актах, афіцыйных дакументах, даведачных выданнях.

У дадзенай інфармацыі зацікаўлены:

  • органы дзяржаўнай улады;
  • дзяржаўныя і прыватныя картаграфічныя арганізацыі;
  • выдавецтвы і рэдакцыі, якія выпускаюць даведачную, вучэбную літаратуру па геаграфіі, эканоміцы і інш.;
  • сродкі масавай інфармацыі;
  • навуковыя і іншыя арганізацыі.

Інфармацыйны бюлетэнь складзены на падставе нарматыўных прававых актаў – указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, рашэнняў абласных і раённых Саветаў дэпутатаў і іншых дакументаў.

Бюлетэнь змяшчае чатыры раздзелы:

     1. Пералік змененых найменняў геаграфічных аб'ектаў.
     2. Пералік найменняў геаграфічных аб'ектаў, якія змянілі род аб'екта.
     3. Пералік найменняў геаграфічных аб'ектаў, якія спынілі сваё існаванне.
     4. Пералік найменняў, прысвоеных новаўтвораным геаграфічным аб'ектам.

Раздзел 1. Пералік змененых найменняў геаграфічных аб'ектаў

Дадзены раздзел прадстаўлены:

  • ранейшае найменне геаграфічнага аб'екта на рускай мове;
  • род геаграфічнага аб'екта;
  • новае найменне геаграфічнага аб'екта на рускай і беларускай мовах;
  • адміністрацыйна-тэрытарыяльная прывязка геаграфічнага аб'екта (вобласць, раён; раённы, пасялковы або сельскі Савет дэпутатаў);
  • дата нарматыўнага прававога акта;
  • нумар нарматыўнага прававога акта.

Раздзел 2. Пералік найменняў геаграфічных аб'ектаў, якія змянілі род аб'екта

Дадзены раздзел прадстаўлены:

  • рэгістрацыйны нумар, пад якім найменне геаграфічнага аб'екта зарэгістравана ў Дзяржаўным каталогу;
  • найменне геаграфічнага аб'екта;
  • род геаграфічнага аб'екта – ранейшы і новы;
  • адміністрацыйна-тэрытарыяльная прывязка геаграфічнага аб'екта (вобласць, раён; раённы, пасялковы або сельскі Савет дэпутатаў);
  • наменклатура аркуша тапаграфічнай карты маштабу 1:100 000, на якім адлюстраваны геаграфічны аб'ект;
  • дата нарматыўнага прававога акта;
  • нумар нарматыўнага прававога акта.

Раздзел 3. Пералік найменняў геаграфічных аб'ектаў, якія спынілі сваё існаванне

Дадзены раздзел прадстаўлены:

  • рэгістрацыйны нумар, пад якім найменне геаграфічнага аб'екта зарэгістравана ў Дзяржаўным каталогу;
  • найменне геаграфічнага аб'екта;
  • род геаграфічнага аб'екта;
  • адміністрацыйна-тэрытарыяльная прывязка геаграфічнага аб'екта (вобласць, раён; раённы, пасялковы або сельскі Савет дэпутатаў);
  • наменклатура аркуша тапаграфічнай карты маштабу 1:100 000, на якім адлюстраваны геаграфічны аб'ект;
  • дата нарматыўнага прававога акта;
  • нумар нарматыўнага прававога акта;
  • заўвага (указваецца прычына спынення існавання).

Раздзел 4. Пералік найменняў, прысвоеных новаўтвораным геаграфічным аб'ектам

Дадзены раздзел прадстаўлены:

  • рэгістрацыйны нумар, пад якім найменне геаграфічнага аб'екта зарэгістравана ў Дзяржаўным каталогу;
  • найменне геаграфічнага аб'екта ў рускім і беларускім напісанні;
  • род геаграфічнага аб'екта;
  • адміністрацыйна-тэрытарыяльная прывязка геаграфічнага аб'екта (вобласць, раён; раённы, пасялковы або сельскі Савет дэпутатаў);
  • наменклатура аркуша тапаграфічнай карты маштабу 1:100 000, на якім адлюстраваны геаграфічны аб'ект;
  • дата нарматыўнага прававога акта;
  • нумар нарматыўнага прававога акта;
  • заўвага (змяшчае неабходныя тлумачэнні).

Інфармацыйны бюлетэнь абнаўляецца штогод. Уся інфармацыя прадстаўлена ў табліцах у алфавітным парадку. 

            За 2024 г.             За 2023 г.  

 
За 2022 г. За 2021 г. За 2020 г.


   
     
 За 2019 г. За 2018 г.  За 2017 г.
     
За 2016 г. За 2015 г. За 2014 г.
     
 За 2013 г.    За 2012 г. 
За 2011 г.
     
  За 2010 г.     За 2009 г.   
           За 1997-2008 гг.    
     
 



© Дзяржаўны камітэт па маёмасці РБ. 2010-2024, Дзяржаўнае прадпрыемства «Белгеадэзія»
Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies
Подробнее