Геадэзічнае забеспячэнне навігацыі
Прадпрыемствам выконваюцца работы па забеспячэнні навігацыі, якія прадугледжваюць геадэзічную здымку элементаў аэрадрома, радыёнавігацыйных сродкаў, а таксама здымку перашкод.
У працы па геадэзічнай здымцы элементаў аэрадрома і радыёнавігацыйных сродкаў уваходзяць наступныя здымкі:
- узлётна-пасадачнай паласы;
- рулежных дарожак і месцаў стаянак самалётаў;
- усіх радыёнавігацыйных антэн, як на тэрыторыі аэрадрома, так і на маршрутах руху паветраных суднаў.
Работы па выяўленні і здымцы перашкод уключаюць здымку аб'ектаў, якія ўзвышаюцца на прыаэрадромнай тэрыторыі, з мэтай вызначэння аб'ектаў, якія выступаюць за прынятыя паверхні абмежаванняў.
Па завяршэнні палявых работ складанне справаздачнай дакументацыі ў адпаведнасці з міжнароднымі патрабаваннямі ў галіне грамадзянскай авіяцыі.
Парадак аказання паслугі
Зацікаўленая юрыдычная асоба звяртаецца з пісьмовай заявай непасрэдна ў адрас прадпрыемства для заключэння дагавора падраду на выкананне работ, або юрыдычная асоба накіроўвае запрашэнне ў адрас прадпрыемства для ўдзелу ў канкурэнтнай працэдуры закупкі.
Атрымаць кансультацыю
E-mail: sstp@geo.by
Начальнік аддзела сістэм
высокадакладнага пазіцыянавання:
Красуцкі Валерый Міхайлавіч