Выканаўчыя здымкі інжынерных камунікацый

Выканаўчая здымка падземных інжынерных камунікацый выконваецца па завяршэнні будаўнічых работ, да засыпання траншэі. Вынікам здымкі з'яўляецца выканаўчы чарцёж пабудаванай камунікацыі, неабходны пры здачы ў арганізацыю для эксплуатацыі. Геадэзічная здымка падземных камунікацый і збудаванняў праводзіцца для прывязкі розных камунікацый і вызначэння таго, дзе і наколькі глыбока яны залягаюць. У гарадах падземныя камунікацыі маюць вельмі высокую шчыльнасць, сеткі каналізацыі, водазабеспячэння, электразабеспячэння і іншыя камунікацыі праходзяць практычна паўсюдна, менавіта таму і неабходна праводзіць гэты від геадэзічных работ.

Выконваем па заяўках на падставе дагавора:

  • выканаўчую здымку падземных камунікацый;
  • выканаўчую здымку падземных камунікацый са здачай у арганізацыю для эксплуатацыі;
  • кантрольную здымку інжынерных камунікацый у працэсе будаўніцтва.

Парадак аказання паслугі

Зацікаўленая юрыдычная або фізічная асоба звяртаецца з пісьмовай заявай непасрэдна ў адрас прадпрыемства для заключэння дагавора падраду на выкананне работ.


Атрымаць кансультацыю

Тэл.: +375 17 286 32 79, +375 44 771 02 22
E-mail: OGR2@belgeodesy.by
Начальнік АГР № 2: Самурганаў Ясон Рыгоравіч


© Дзяржаўны камітэт па маёмасці РБ. 2010-2024, Дзяржаўнае прадпрыемства «Белгеадэзія»
Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies
Подробнее