Стварэнне апорных геадэзічных сетак

Апорная геадэзічная сетка – гэта сістэма замацаваных на мясцовасці кропак, якія служаць апорнымі пунктамі пры тапаграфічнай здымцы і геадэзічных вымярэннях на мясцовасці.
Апорная геадэзічная сетка праектуецца з улікам яе наступнага выкарыстання пры геадэзічным забеспячэнні будаўніцтва і эксплуатацыі аб'екта.
Замацаванне пунктаў апорнай геадэзічнай сеткі на мясцовасці і іх вонкавае афармленне павінны ажыццяўляцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўных дакументаў. Закладка цэнтраў геадэзічных знакаў можа ажыццяўляцца сіламі заказчыка або геадэзістамі нашага прадпрыемства.

Выконваем па заяўках заказчыка работы на падставе дагавора падраду:

  • стварэнне планавых апорных геадэзічных сетак усіх класаў і разрадаў;
  • стварэнне вышынных апорных геадэзічных сетак усіх класаў;
  • стварэнне апорных геадэзічных сетак і разбівачнай асновы для будаўніцтва з ужываннем спадарожнікавай геадэзічнай сістэмы GPS, ГЛОНАСС і з выкарыстаннем ССДП РБ;
  • стварэнне спецыяльных высокадакладных геадэзічных сетак і разбівачнай асновы для будаўніцтва; 
  • стварэнне здымачных геадэзічных сетак і сетак згушчэння;
  • стварэнне геадэзічнай будаўнічай сеткі;
  • стварэнне геадэзічнай разбівачнай асновы для будаўніцтва будынкаў (збудаванняў), інжынерных камунікацый і дарог;
  • правядзенне сезоннага назірання за наяўнай геадэзічнай разбівачнай асновай;
  • закладка цэнтраў геадэзічных знакаў і рэпераў.

Парадак аказання паслугі

Зацікаўленая юрыдычная асоба або індывідуальны прадпрымальнік звяртаецца з пісьмовай заявай непасрэдна ў адрас прадпрыемства для заключэння дагавора падраду на выкананне работ, або юрыдычная асоба накіроўвае запрашэнне ў адрас прадпрыемства для ўдзелу ў канкурэнтнай працэдуры закупкі.

Атрымаць кансультацыю

Кантакты для кансультацыі:
Тэл.: +375 17 284 39 12
E-mail: cartograph@belgeodesy.by
Начальнік упраўлення геадэзіі: Пархоменка Андрэй Андрэевіч

© Дзяржаўны камітэт па маёмасці РБ. 2010-2024, Дзяржаўнае прадпрыемства «Белгеадэзія»
Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies
Подробнее