ТАПАГРАФІЧНЫЯ КАРТЫ І ПЛАНЫ
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 14 ліпеня 2008 г. № 396-З "Аб геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці" ў новай рэдакцыі:- Тапаграфічная карта – гэта падрабязная картаграфічная выява мясцовасці на плоскасці ў пэўным маштабе, якая дазваляе вызначаць як планавае, так і вышыннае становішча кропак на зямной паверхні.
- Тапаграфічны план – гэта картаграфічнае адлюстраванне на плоскасці ў артаганальнай праекцыі ў буйным маштабе абмежаванага ўчастка мясцовасці, у межах якога крывізна ўзроўневай паверхні не ўлічваецца.
- Дзяржаўныя тапаграфічныя карты і дзяржаўныя тапаграфічныя планы - гэта тапаграфічныя карты і тапаграфічныя планы ўстаноўленага маштабнага шэрагу, якія ствараюцца (выдаюцца) дзяржаўнымі спецыялізаванымі арганізацыямі.
Тапаграфічныя карты і планы прызначаюцца для дэталёвага вывучэння і ацэнкі мясцовасці, цэлеўказання і арыентавання на мясцовасці, выканання розных праектна-пошукавых работ, забеспячэння аб'ектаў будаўніцтва, землеўпарадкавання, лесаўпарадкавання, распрацовак карысных выкапняў, ажыццяўлення палётаў авіяцыі і для вырашэння іншых задач як грамадзянскага, так і ваеннага прызначэння.
Тапаграфічныя карты і планы могуць быць прадстаўлены ў лічбавым і аналагавым відах.
У Дзяржкартгеафондзе захоўваюцца больш за 85 тыс. наменклатурных аркушаў дзяржаўных тапаграфічных карт і больш за 17 тыс. наменклатурных лістоў дзяржаўных тапаграфічных планаў населеных пунктаў розных маштабаў, тэрмінаў абнаўлення ў розных сістэмах каардынат на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і на замежную тэрыторыю.
Тапаграфічныя карты і планы прадстаўлены тыражнымі адбіткамі, геапрывязанымі растравымі выявамі, лічбавымі вектарнымі тапакартамі і тапапланамі ў фарматах SXF, AI, DWG, FH8.
Дзяржкартгеацэнтр прапануе паслугі па пераўтварэнні сакрэтных тапаграфічных матэрыялаў у матэрыялы абмежаванага распаўсюджвання (для службовага карыстання), матэрыялаў абмежаванага распаўсюджвання ў адкрытыя матэрыялы.
Калі вы ведаеце, якія канкрэтна тапаграфічныя карты і планы, прапануем запоўніць заяўку на іх набыццё.