Зямельна-інфармацыйная сістэма (ЗІС)

Зямельна-інфармацыйная сістэма – гэта ГІС зямельна-кадастравага зместу.


ЗІС ствараецца ў фармаце персанальнай базы геаданых ArcGIS у маштабе 1:2 000 на тэрыторыю буйных населеных пунктаў і маштабу 1:10 000 на астатнюю тэрыторыю.
ЗІС складаецца з прасторавых і атрыбутыўных даных землеўпарадкавальнага, зямельна-кадастравага і тапаграфічнага зместу:

  • зямельных участкаў, іх межаў і адміністрацыйна-тэрытарыяльнай прыналежнасці;
  • зон абмежавання землекарыстання;
  • звестак аб землеўладальніках і землекарыстальніках;
  • відаў, падвідаў і разнавіднасцей зямель, іх меліярацыйнага стану і глебавага покрыва;
  • размеркавання зямель паводле катэгорый, відаў правоў на зямлю і абмежаванняў землекарыстання;
  • бягучых змяненняў у складзе і размеркаванні зямель;
  • элементаў прасторавай (тапаграфічнай) асновы.

У цяперашні час у Дзяржкартгеафондзе захоўваюцца матэрыялы ЗІС, у тым ліку архіўныя, на ўсю тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.
Заказаць матэрыялы ЗІС можна на любы фрагмент тэрыторыі як у поўным складзе, так па асобных слаях.

Форма заяўкі на набыццё матэрыялаў ЗІС

Атрымаць кансультацыю

Тэл.+375 17 293 43 08
       +375 44 720 94 97 (Viber)

E-mail: geocenter@belgeodesy.by




© Дзяржаўны камітэт па маёмасці РБ. 2010-2024, Дзяржаўнае прадпрыемства «Белгеадэзія»
Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies
Подробнее