Дзяленне, зліццё і змена межаў зямельных участкаў


Паслуга аказваецца па пісьмовым запыце і выконваецца прадпрыемствам у межах Мінскай вобласці і г. Мінска.
Дзяленне, зліццё, а таксама выкананне работ па змене межаў зямельных участкаў ажыццяўляюцца з улікам патрабаванняў заканадаўства і магчыма ў дачыненні да зямельных участкаў з фіксаванымі межамі, а таксама зямельных участкаў, у дачыненні да якіх дапускаецца ўстанаўленне нефіксаваных межаў, зарэгістраваных у адзіным дзяржаўным рэгістры нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю, на якія землекарыстальнікамі атрыманы дакументы, якія сведчаць правы на іх.

Парадак аказання паслугі

Парадак аказання паслугі для зямельных участкаў, якія знаходзяцца ў прыватнай уласнасці:

Зацікаўленая (фізічная або юрыдычная) асоба звяртаецца з пісьмовай заявай непасрэдна ў адрас прадпрыемства для заключэння дагавора падраду. Да заявы ў абавязковым парадку далучаюцца копіі дакументаў, якія пацвярджаюць дзяржаўную рэгістрацыю юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка без натарыяльнага засведчання (альбо копіі дакумента, які змяшчае ідэнтыфікацыйныя звесткі аб грамадзяніне), а таксама копіі правасцвярджальных дакументаў на зямельны ўчастак.

Заяўка на выкананне работ для фізічных асоб.
Заяўка на выкананне работ для юрыдычных асоб.

 

Парадак аказання паслугі для зямельных участкаў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці:

Паслуга аказваецца для зямельных участкаў, прадстаўленых у пажыццёвае спадчыннае валоданне, пастаяннае або часовае карыстанне, арэнду.
Зацікаўленая (фізічная або юрыдычная) асоба звяртаецца з пісьмовай заявай у мясцовы выканаўчы камітэт, які ў выпадку, калі дзяленне, зліццё, альбо змяненне межаў зямельных участкаў з'яўляецца магчымым і не прывядзе да парушэння горадабудаўнічых рэгламентаў, прыродаахоўных, супрацьпажарных, санітарных і іншых патрабаванняў, накіроўвае выканаўцу работ даручэнне на распрацоўку праекта дзялення, зліцця (праекта змены межаў зямельных участкаў) і на ўстанаўленне межаў, утвораных у выніку дзялення, зліцця (змены мяжы) зямельных участкаў.

Заяўка на выкананне работ для фізічных асоб.
Заяўка на выкананне работ для юрыдычных асоб.

Атрымаць кансультацыю

Тэл.: +375 17 334 71 41 
E-mail: sokolov@belgeodesy.by
Начальнік АГР №3: Сакалоў Арцём Сяргеевіч

Тэл.: +375 17 286 32 79, +375 44 771 02 22
E-mail: OGR2@belgeodesy.by
Начальнік АГР №2: Самурганаў Ясон Рыгоравіч

Час працы

Пан – чц: 08.00 – 17.00, абед: 12.00 – 12.45;

Пт: 08.00 - 15.30, абед: 12.00 - 12.30.



© Дзяржаўны камітэт па маёмасці РБ. 2010-2024, Дзяржаўнае прадпрыемства «Белгеадэзія»
Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies
Подробнее